Пошук

29.11.2017 17:01   deon.pl

30 лістапада на світанні ў Рым прыбудзе першая 25-асабовая група бежанцаў з Эфіопіі. У аэрапорце яе сустрэне генеральны сакратар епіскапату Італіі Нунцыа Галанціна і старшыня рымскай Супольнасці св. Эгідзія Марка Імпальяцы.

Яны абодва падпісалі нядаўна пагадненне з італьянскай дзяржавай, згодна з якім на працягу бліжэйшых двух гадоў пры дапамозе так званага «гуманітарнага калідора» з Эфіопіі ў Італію прыбудзе каля пяцісот бежанцаў.

Тыя з іх, што прыбудуць ў Рым у чацвер, знойдуць прытулак у сваіх родных, якія ўжо знаходзяцца ў сталіцы Італіі, а таксама ў дыяцэзіях Венцімілья паблізу Францыі і ў Рагусе на Сіцыліі. Мясцовыя парафіі забяспечаць іх жыллём, працоўнымі месцамі, а таксама дадуць магчымасць вывучаць італьянскую мову і адкрыюць доступ да медыцынскіх паслуг.

Абноўлена 30.11.2017 16:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.