Пошук

21.11.2017 10:22   slovo.today

18 лістапада рашэннем Сінода Біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы (УГКЦ) створана Чарнавецкая дыяцэзія, вылучаная з Каламыйска-Чарнавецкай дыяцэзіі.

Першым дыяцэзіяльным біскупам новастворанай дыяцэзіі УГКЦ прызначаны Юзафат Мошчыч, дапаможны біскуп Івана-Франкоўскай архідыяцэзіі.

Тэрыторыя Чарнавецкай дыяцэзіі ахоплівае Чарнавецкую вобласць, якая раней належала да Івана-Франкоўскай Мітраполіі УГКЦ. Цэнтрам дыяцэзіяльнага біскупа Чарнавецкай дыяцэзіі стане горад Чарнаўцы, а катэдральнай святыняй дыяцэзіі — сабор Успення Прасвятой Багародзіцы ў Чарнаўцах.

Абноўлена 21.11.2017 10:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа