Пошук

15.11.2017 12:13   KAI.pl

Міністэрства навукі, вышэйшай адукацыі і навуковых даследаванняў Італіі разаслала ва ўсе школы «Каляндар дыялогу» — расклад святаў розных рэлігійных супольнасцяў, якія прадстаўлены ў гэтай краіне.

Каляндаром займалася спецыяльная камісія па справах плюралізму, свабоды і навукі рэлігіі ў школе, якую ўзначальвае гісторык Касцёла прафесар Альберто Мелоні з Балоньі.

Паводле яго слоў, «не так шмат дзён у годзе, калі няма чаго святкаваць ці згадваць».

Міністр навукі Валерыя Федэлі падкрэсліла, што «школа адкрытая для ўсіх і з’яўляецца месцам дыялогу і пашаны»:

«Мы мусім ведаць і ўмець адрозніваць святы розных рэлігійных груп, каб стаць крыніцай узаемнага ўзбагачэння і супольнага росту. Навука адыгрывае тут галоўную ролю, бо дае вучням інструментарый для  пабудовы будучыні, свабоднай ад нянавісці і неталерантнасці».

Як адзначаецца, не толькі канкрэтныя школы, але нават і класы маюць поўную свабоду ў выбары святаў, якія знойдуць у календары Міністэрства, для іх святкавання.

Абноўлена 15.11.2017 15:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.