Пошук

30.10.2017 12:09   blagovest-info.ru / Catholic.by

Урад Латвіі адобрыў выдзяленне 374 600 еўра на абнаўленне Цэнтра камунікацыі аглонскай базылікі з нагоды 100-годдзя латвійскай дзяржавы, якое будзе адзначацца ў 2018 годзе. Акрамя гэтага, Каталіцкі Касцёл у Латвіі мае надзею, што папа Францішак наведае базыліку ў жніўні 2018 г.

15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у аглонскай базыліцы збіраюцца пілігрымы з усёй Латвіі і іншых краін.

Кусташ базылікі кс. Даўмантс Абрыцкіс патлумачыў, што пакуль няма інфармацыі пра магчымы візіт Пантыфіка ў Латвію, аднак, улічваючы той факт, што ён быў запрошаны на дзяржаўным узроўні, такую магчымасць выключаць нельга.

Прадстаўнік Інфармацыйнага цэнтра Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Латвіі Інгрыда Пуцэ патлумачыла, што звычайна інфармацыя пра візіт Святога Айца з’яўляецца незадоўга да даты падарожжа.

У міністэрстве замежных спраў Латвіі пацвердзілі, што накіравалі запрашэнне папу Францішку, але пацвярджэння візіту Пантыфіка пакуль не атрымалі. Запрашаў Святога Айца таксама прэм’ер-міністр Латвіі Марыс Кучынскіс.

Абноўлена 30.10.2017 12:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.