Пошук

25.10.2017 11:26   Catholic.by

Пра гэта прэм’ер-міністр Польшчы Беата Шыдла сказала падчас эфіру на TVN24, адказваючы на пытанне, ці падтрымае ўрад краіны праект, які лібералізуе права на аборт.

23 кастрычніка ў сейм быў накіраваны праект, складзены Камітэтам «Выратуем жанчын 2017», які мог бы дапусціць магчымасць легальнага перарывання цяжарнасці да 12 тыдня.

«Як пасол і прэм’ер я супраць лібералізацыі права на аборт. Думаю, што закон пра забарону еўгенічнага аборту знойдзе падтрымку шмат у каго з парламентарыяў», — зазначыла прэм’ер.

Тым часам да 15 лістапада працягваецца збор подпісаў для грамадзянскага праекта дапаўнення закона 1993 года аб планаванні сям’і, абароне плода і ўмовах дапушчальнасці перарывання цяжарнасці.

Праект прапануе выкрэсліць з закона запіс пра т.зв. еўгенічныя перадумовы (Арт. 4а зак. 1 пкт 2), які дапускае аборты ў сітуацыях, калі «медыцынскія паказчыкі сведчаць пра вялікую верагоднасць цяжкай і незваротнай дэфектнасці плода або невылечнай хваробы плода, якая пагражае яго жыццю».

Каб праектам заняліся дэпутаты, Камітэт заканадаўчай ініцыятывы «Спыні аборты» павінен сабраць мінімум 100 тысяч подпісаў. Ужо сёння вядома, што гэтая лічба будзе пераадолена, бо яшчэ да сярэдзіны кастрычніка было сабрана 200 тысяч подпісаў.

Два тыдні таму Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адзначыў, што, калі закон аб забароне абортаў, падрыхтаваны ў форме грамадзянскай ініцыятывы і прыняты парламентам, патрапіць да яго на стол, то ён яго падпіша.

Абноўлена 25.10.2017 15:02
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа