Пошук

19.10.2017 10:53   ekai.pl / Catholic.by

Група католікаў з Чылі праз сацыяльныя сеткі запусціла малітоўную акцыю «Мільён Ружанцаў за Папу» ў інтэнцыі запланаванага на студзень 2018 года візіту Святога Айца ў іх краіну.

Паводле слоў ініцыятараў, акцыя ружанцовых малітваў за Папу павінна ахапіць таксама іншыя інтэнцыі, у прыватнасці, якія датычаць веры, жыцця і сям’і. Гэта пытанні, асабліва актуальныя для Чылі сёння, бо не так даўно ў краіне былі легалізаваны аборты, а ў Нацыянальным кангрэсе працуюць над праектамі законаў адносна гендарнай палітыкі.

Малітоўная ініцыятыва спадабалася ўладам Касцёла ў гэтай паўднёваамерыканскай краіне. Адным з тых, хто падтрымаў акцыю, з’яўляецца арцыбіскуп Санцьяга і прымас Чылі кардынал Рыкардо Эсаці.

Візіт папы Францішка ў Чылі запланаваны на 15–18 студзеня 2018 г. Падарожжа будзе праходзіць пад дэвізам «Супакой Мой даю вам». Да гэтага ў 1987 г. Чылі наведваў св. Ян Павел ІІ.

Абноўлена 19.10.2017 17:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця