10-12 кастрычніка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч правёў рэкалекцыі ў Марыйным санктуарыі ў Шылуве для святароў Каўнаскай архідыяцэзі.
У рэкалекцыях, якія былі прысвечаны павелічэнню духоўнай моцы ў Богу, прынялі ўдзел каля 30 святароў, сярод якіх былі і аднакурснікі беларускага іерарха. Рэкалекцыі праходзілі ў Доме св. Яна Паўла ІІ.
Рэкалекцыі для святароў у Каўнаскай дыяцэзіі праходзяць, як правіла, у трох групах, куды патрэбны папярэдні запіс. Першы тур рэкалекцый адбываецца вясной у Каўнасе, другі тур — у Аглоне (Латвія) летам, трэці тур — восенню ў Шылуве.
На сёння ў Каўнаскай дыяцэзіі нясуць служэнне 130 святароў.