Жыхароў Кеніі на працу развозіць цягнік, у якім ім чытаюць пропаведзі некалькі хрысціянскіх пастараў.
Як паведамляе Religion News Service, цягнік кожны дзень пераўтвараецца ў святыню, веруючыя спяваюць і танцуюць, а затым слухаюць пропаведзь. Некаторыя з мясцовых жыхароў бяруць з сабой у цягнік Біблію, а іншыя пасажыры адкрываюць яе ў сваіх тэлефонах. Пастары лічаць, што цягнік — добрая альтэрнатыва стацыянарнай царкве, бо ў многіх не хапае часу, каб наведваць яе.
«Мы маліліся за хворых, за беспрацоўных. Некаторыя людзі потым прыходзяць і расказваюць, што іх жыццё змянілася да лепшага», — прыводзіць выданне словы пастара Майкла Мбога.
Многія бедныя пасажыры ездзяць на даху цягніка, каб не плаціць за праезд, часта пры гэтым зрываюцца і гінуць. Пастары прамаўляюць пропаведзі і для гэтых людзей і дапамагаюць ім.