Пошук

06.10.2017 11:12   Catholic.by

У Рыме 4-7 кастрычніка праходзіць Міжнародны кангрэс біскупаў і фарматараў духоўных семінарый, прысвечаны працы над новай праграмай падрыхтоўкі кандыдатаў да святарства. Арганізатар сустрэчы – Кангрэгацыя па справах духавенства.

У пасяджэнні прымаюць удзел прадстаўнікі епіскапатаў і семінарый больш чым 40 краін свету з чатырох кантынентаў.

Касцел у Беларусі на кангрэсе прадстаўляе біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, старшыня Камісіі ККББ па справах фармацыі да святарства, а таксама рэктар семінарыі ў Пінску кс. Андрэй Рылка і прэфект семінарыі ў Гродне кс. Андрэй Лішко.

У межах працы кангрэса абмяркоўваюцца такія тэмы, як святарская тоеснасць, падрыхтоўка нацыянальнай праграмы фармацыі семінарыстаў, асноўныя палажэнні новай агульнакасцёльнай праграмы фарміравання кандыдатаў да святарства, пастаянная фармацыя святароў і г.д.

Форум завершыцца супольнай Эўхарыстыяй у базыліцы святога Пятра ў Ватыкане і сустрэчай удзельнікаў з папам Францішкам.

Абноўлена 06.10.2017 16:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа