Пошук

02.10.2017 16:10   cnl.news / Catholic.by

Цімаці Цібоў, 30-гадовы пераможца турніру па футболе ў Хейсмане, выступіў на стадыёне ў сярэдняй школе Альбертвіля ў Алабаме. Звяртаючыся да натоўпу ў 14 тысяч чалавек, ён запэўніў, што ў Бога ёсць план для іх жыцця, нават калі яны не могуць бачыць яго ў дадзены момант.

Цібоў падзяліўся сваімі перажываннямі адносна выбару пасля заканчэння школы ў 2005 годзе. Юнак маліўся і размаўляў з пастарамі пра выбар, які ён павінен быў зрабіць. Калі бацька Цібоў сказаў яму «проста маліцца аб гэтым», то Цімаці адказаў, што моліцца аб гэтым ужо на працягу дзесяці гадоў.

Арганізатар сустрэчы Джэрмэйн Дэвіс выказаў надзею, што пасланне Цібоў, які «казаў пра вельмі важныя рэчы», прынясе надзею маладым людзям. «У нашай краіне акурат цяпер адбываецца так шмат дрэнных і жахлівых падзей, што пасланне надзеі магло б прынесці людзям свабоду», — прыводзіць словы Дэвіса The Christian Post.

Абноўлена 03.10.2017 12:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.