120 гадоў таму, 30 верасня 1897 года, у Лізьё (Францыя) у кляштары Босых Кармэлітак памерла манахіня Тэрэза ад Дзіцятка Езус, адна з найбольш шанаваных святых ХХ стагоддзя і апякунка каталіцкіх місій і місіянераў.
Пра яе жыццё можна даведацца з аўтабіяграфіі «Гісторыя адной душы». 1 кастрычніка 1997 г., 20 гадоў таму, папа Ян Павел ІІ абвясціў св. Тэрэзу з Лізьё доктарам Касцёла.
У дзень літургічнага ўспаміну святой — 1 кастрычніка — студыя «Кана» Сібірскага Каталіцкага Тэлебачання прадставіла дакументальны фільм «Сакрэт Тэрэзы», у якім распавядаецца пра Тэрэзу словамі тых людзей, якія праз яе заступніцтва пазналі свой шлях, сваё пакліканне і ўмацавалі веру ў Хрыста, якому Тэрэза прысвяціла сябе цалкам.
Фільм вытворчасці кампаніі Palio News srl перакладзены на рускую мову і агучаны студыяй «Кана».