Пошук

19.09.2017 13:37   ekai.pl / Catholic.by
Каруідзава, Нагана, каталіцкая святыня св. Паўла

«Японскае грамадства сёння прагне сведчання хрысціянаў, якія змогуць ісці супраць плыні і давяраць Богу, які ніколі не падводзіць», — напісаў папа Францішак да біскупаў Японіі. У пасланні, скіраваным праз прэфекта Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, які знаходзіцца з візітам у гэтай краіне, Пантыфік заклікае мясцовы Касцёл да ажыўлення місійнага духу.

Да такой паставы, як адзначаецца ў пасланні, іх павінен схіляць той факт, што яны з’яўляюцца спадкаемцамі мноства мучанікаў і вызнаўцаў, якія ва ўкрыцці захоўвалі веру ў Хрыста.

Святы Айцец піша пра актуальныя справы, якія робяць абвяшчэнне Евангелля яшчэ больш пільным заданнем. Гаворка ідзе пра сур’ёзныя праблемы, з якімі змагаецца японскае грамадства: шматлікія разводы і самазабойствы, у тым ліку сярод моладзі, духоўны фармалізм, маральны рэлятывізм, рэлігійная абыякавасць, неўтаймаванасць у сферы працы і заробкаў. «У гэтым кантэксце Касцёл у Японіі павінен нанова выказацца за місію Езуса, стаць соллю і святлом», — падкрэслівае Святы Айцец.

Абноўлена 19.09.2017 16:11
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.