Пошук

18.09.2017 10:05   ugcc.ua / Catholic.by

Сінод Біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, пасяджэнне якога праходзіла ў Брухавічах каля Львова 3–12 верасня, абраў трох біскупаў членамі Пастаяннага Сінода УГКЦ.

Мандат Сінода Біскупаў УГКЦ для служэння ў Пастаянным Сінодзе на бліжэйшыя пяць гадоў атрымалі біскуп Барыс Гудзяк, адміністратар дыяцэзіі Святога Уладзіміра для ўкраінцаў католікаў Францыі, краін Бенілюкса і Швейцарыі; біскуп Богдан Даніла, адміністратар епархіі Святога Язафата ў Парме (ЗША); дапаможны біскуп Цярнопальска-Збораўскай архідыяцэзіі Тэадор Мартынюк.

Вярхоўны арцыбіскуп УГКЦ Святаслаў Шаўчук таксама прызначыў членам Пастаяннага Сінода тэрмінам на пяць гадоў арцыбіскупа-мітрапаліта Перамышльска-Варшаўскага Яўгенія Паповіча.

Новы склад Пастаяннага Сінода ўжо правёў сваё першае пасяджэнне. Іерархі супольна з кіраўніком УГКЦ 13 верасня сабраліся ў Львове, каб падвесці вынікі Сінода Біскупаў УГКЦ і накрэсліць планы на далейшую працу.

Даведка

Пастаянны Сінод — гэта група біскупаў, якая дзейнічае ад імя Сінода Біскупаў УГКЦ і з’яўляецца дарадчым органам пры кіраўніку Царквы (Вярхоўны арцыбіскуп). Складаецца Пастаянны Сінод з Вярхоўнага арцыбіскупа і чатырох архірэяў. Аднаго з іерархаў прызначае глава УГКЦ, а трох іншых выбірае Сінод Біскупаў на пяцігадовы тэрмін.

Абноўлена 18.09.2017 13:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця