Рукапіс, які на працягу 1500 гадоў лічыўся страчаным, быў знойдзены ў бібліятэцы кёльнскага сабора. Гэта самы старажытны вядомы каментар да Евангелля на лацінскай мове.
У 2012 годзе доктар Лукас Дорфбаўэр з універсітэта ў Зальцбургу знайшоў дакумент са ста старонак, які прайшоў лічбавае архівіраванне яшчэ дзесяць гадоў таму. Аднак ніхто тады не звярнуў увагу на яго каштоўнасць. Існуе меркаванне, што гэтыя запісы датуюцца ІХ стагоддзем.
Дорфбаўэр распачаў дакладны аналіз манускрыпта і параўнаў яго са справай св. Гераніма Стрыдонскага, аўтара Вульгаты, які ўзгадвае пра каментар у сваёй працы «Жыццё славутых людзей».
Дзякуючы метаду параўнання ўдалося знайсці паралельныя фрагменты, якія паходзілі з IV стагоддзя. Гэтае адкрыццё з’яўляецца выразным унёскам у разуменне развіцця лацінскіх інтэрпрэтацый Бібліі, якія мелі велізарны ўплыў на развіццё заходняй думкі і літаратуры.
Каментар, у якім 160 раздзелаў, датычыць у асноўным Евангелля паводле св. Мацвея, але таксама ўключае спасылкі і на іншых евангелістаў. Не так даўно была зроблена англійская версія каментара.