Пошук

22.08.2017 13:26   ekai.pl / Catholic.by
Фота Аляксандры Шчыглінскай

Наступная сустрэча Пантыфіка і Патрыярха Маскоўскага будзе сюрпрызам, падобна таму, як неспадзяванай была іх сустрэча ў Гаване ў лютым 2016 года. Такую думку выказаў кардынал П’етро Паралін, які ў гэтыя дні — 21-24 жніўня — прабывае з візітам у Расіі.

У размове з Askanews Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці сцвердзіў, што цяпер не вядзецца падрыхтоўка ні да такой сустрэчы, ні да візіту папы Францішка ў Маскву.

На пытанне пра тое, як Апостальская Сталіца хоча весці дыялог з Расіяй, кардынал адзначыў: «Цаглінамі, якімі мы хочам будаваць масты, з’яўляюцца перш за ўсё ўменне выслухоўваць меркаванне іншых, бо кожны дыялог нараджаецца з гатоўнасці да разумення; па-другое, уменне аб’ядноўваць агульныя інтарэсы ўсяго чалавецтва з партыкулярнымі інтарэсамі дадзенай краіны, якія не з’яўляюцца спрэчнымі; па-трэцяе, не аслабленне міжнароднага права, а яго захаванне».

На думку кардынала Параліна, Расія мае сваю ролю ў перамовах адносна вырашэння крызісу ў Венесуэле, і таму ватыканскі іерарх мае намер закрануць гэтую тэму падчас размовы з расійскімі ўладамі.

Абноўлена 25.08.2017 16:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.