Пошук

04.08.2017 11:49   Тэкст: ekai.pl / Catholic.by

«Іслам перажывае вялікі працэс пералому і вялікі ўнутраны крызіс», — перакананы Мітрапаліт Вены кардынал Крыстаф Шонбарн. На думку іерарха, прычына гэтай сітуацыі ў глыбокім канфлікце паміж сунітамі і шыітамі.

Як паведаміў кардынал у размове з Radio Klassik Stephansdom 1 жніўня, гэты ўнутраны канфлікт паглынуў ужо шмат ахвяр сярод мусульманаў — больш, чым пацярпелі хрысціяне ад рук мусульманаў.

Галоўнымі праціўнікамі ў гэтай сутычцы з’яўляюцца Саудаўская Аравія, якую падтрымлівае ЗША, і Іран, які падтрымлівае Расія. У першай дзяржаве большасць складаюць суніты, у другой — пераважна шыіты.

«Калі гэты канфлікт будзе расці, можа дайсці да яго распаўсюджвання па ўсім ісламскім свеце», — падкрэсліў Мітрапаліт Вены.

Жыццё хрысціянаў у зоне канфлікту, як дадаў старшыня епіскапату Аўстрыі, «надзвычай складанае і поўнае небяспек». На думку іерарха, уцёкі людзей з’яўляюцца «цалкам зразумелай» рэакцыяй на пануючае становішча, бо ніхто не хоча, каб іх дзеці сталі ахвярамі вайны. Таму, лічыць кардынал, «надзвычай пільным і важным з’яўляецца наданне большага значэння міжнародным рухам за мір».

Паводле кардынала Шонбарна, дадзены канфлікт можна вырашыць толькі ў выніку больш цеснага супрацоўніцтва вялікіх дзяржаў: «Бясспрэчна, абавязковым з’яўляецца супрацоўніцтва ЗША і Расіі, каб урэшце ў Сірыі мог запанаваць мір».

Абноўлена 04.08.2017 11:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.