Пошук

04.08.2017 11:32   Catholic.by

У Міністэрстве замежных спраў Італіі, у межах Міжнароднай канферэнцыі па абароне рэлігійных супольнасцяў, адбылася прэзентацыя новага Цэнтра маніторынгу становішча рэлігійных меншасцяў.

Пра гэта паведамляе руская версія Ватыканскага радыё.

Праз дыпламатычныя сувязі ў гэты Цэнтр пры італьянскім МЗС будуць прыходзіць сігналы з усяго свету пра найбольш значныя выпадкі злоўжыванняў і папярэджання аб крытычных сітуацыях, з мэтай абараніць свабоду веравызнання рэлігійных меншасцяў.

Паводле слоў міністра замежных спраў Італіі Анджэліна Альфано, занадта шмат людзей на кожным кантыненце сутыкаюцца з цяжкасцямі ў публічным вызнанні сваёй рэлігіі: сур’ёзныя парушэнні існуюць у 23 краінах.

«Свабода веравызнання павінна быць натуральным, першасным правам, і калі ў ім адмаўляюць, узнікаюць напружанасць і канфлікты».

Міністр падкрэсліў, што трэба пераадолець ілюзію таго, што паняцце «катакомбных хрысціян» адносіцца да далёкага мінулага, бо гэта рэчаіснасць, асабліва заўважная ў краінах Афрыкі і Блізкага Усходу.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.