Малыя дзеці ў розных частках свету не маюць магчымасці гуляць і вучыцца разам са сваімі татамі. На гэта звяртае ўвагу Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) з нагоды Дня бацькі, які адзначаецца ў 80 краінах свету.
У сваім падсумаванні ЮНІСЕФ абапіраецца на статыстычныя даныя з 74 краін адносна паводзін бацькоў, асабліва ў краінах, якія перажываюць рэформы, а таксама толькі развіваюцца. Як вынікае з даследаванняў, у гэтых краінах звыш паловы дзяцей ва ўзросце 3–4 гадоў ніколі не мелі магчымасці, каб бацька, напрыклад, прачытаў ім казку або пагуляў з імі.
У топе гэтага спісу — Малі і Свазілэнд у Афрыцы, дзе 86 працэнтаў малых дзяцей не ведаюць бацькоўскай апекі. Найбольш часу на гульні і вучобу са сваімі дзецьмі прысвячаюць таты ў Чарнагорыі і Катары на Аравійскім паўвостраве — 15 працэнтаў.
У сваім адмысловым пасланні ЮНІСЕФ заклікае знішчаць перашкоды, якія стрымліваюць татаў ад правядзення часу са сваімі дзецьмі. Падкрэсліваецца, што для правільнага развіцця і станаўлення дзеці патрабуюць актыўнага ўдзелу ў іх жыцці як маці, так і бацькі. У сувязі з гэтым арганізацыя заахвочвае айцоў пад хэштэгам #EarlyMomentsMatter змяшчаць фотаздымкі і відэа, на якіх будзе адлюстроўвацца, што неабходна, каб стаць «супер бацькам».
(каі/vgr)