![](/3/images/news/2024/05/2024-05-20-Sviecenia-20240518-005.jpg)
У суботу 18 мая ў Стадніках, што непадалёк ад Кракава (Польшча), у законніцкай супольнасці ксндзоў сэрцанаў адбылася ўрачыстасць пасвячэння ў ступені дыяканату і прэзбітэрату.
Сярод тых, хто прымаў пасвячэнне, быў і ксёндз Аляксандр Пятліцкі SCJ, які паходзіць з Баранавічаў (Пінская дыяцэзія). Сёлета Правінцыя Ксяндзоў Сэрцанаў павялічылася на пяць новых святароў, якія праходзілі сваю падрыхтоўку ў Вышэйшай місійнай семінарыі ксяндзоў сэрцанаў у Стадніках. Сакрамэнт пасвячэння новым дыяканам і святарам удзяліў дапаможны біскуп Кракаўскай архідыяцэзіі Робэрт Хшоншч.
![](/3/images/news/2024/05/17331/2024-05-20-Sviecenia-20240518-006.jpg)
У прамоўленай гаміліі, звяртаючыся да кандыдатаў да пасвячэння, іерарх звярнуў увагу на неабходнасць настойлівай малітвы, якая з’яўляецца супрацьлегласцю бяздзейнасці.
У сваім разважанні біскуп параўнаў малітву з жывым пульсуючым сэрцам, якое часам б’ецца ў паскораным рытме з-за неадкладных і складаных справаў, якія вырашае з любоўю.
«Безумоўна, малітва — гэта сапраўднае поле бітвы, падчас якой Бог трэніруе нашыя рукі да барацьбы, а пальцы рыхтуе да вайны (пар. Пс 144, 1). Аднак гэтая барацьба вядзецца не з целам і крывёю, але з духоўнымі элементамі зла (пар. Эф 6, 12)», — падкрэсліў біскуп Хшоншч, грунтуючыся на Святым Пісанні.
![](/3/images/news/2024/05/17331/2024-05-20-Sviecenia-20240518-007.jpg)
Важным аспектам паклікання святара, які адзначыў іерарх, з’яўляецца кампенсацыя. У гэтым аспекце была звернута ўвага на асобу святога Мацея, які быў далучаны да дванаццаці апосталаў пасля здрады Юды. Біскуп зазначыў, што Мацей быў запрошаны старанна працаваць, любіць і пакутаваць за Езуса не толькі асабіста, але і ў якасці кампенсацыі за здраду Юды.
У гэтым кантэксце як кандыдаты да пасвячэння, так і ўсе канцэлебранты пачулі з вуснаў пастыра пытанне: «Ці хочаце вы быць Мацеем?
Ці жадаеце вы прыняць крыж адкуплення ў сваёй духоўнасці? Не толькі ў дачыненні да асабістага пакаяння, але і за тых братоў, якія ўдзельнічалі ў гэтым служэнні, але, здрадзіўшы яму, пайшлі сваім шляхам, альбо пакінуўшы манаскі стан, альбо ўчынніўшы грэх, які заклікае неба да адплаты», — прапанаваў паразважаць біскуп Робэрт Хшоншч на заканчэнне гаміліі.
![](/3/images/news/2024/05/17331/2024-05-20-Sviecenia-20240518-009.jpg)
На ўрачыстасці прысутнічалі родныя ксяндза Аляксандра, а таксама прадстаўнікі беларускай супольнасці сэрцанаў, да якой ужо ў хуткім часе далучыцца новапрэзбітэр.
Ксёндз Аляксандр Пятліцкі SCJ нарадзіўся ў 1991 годзе ў Баранавічах. Пасля школы вучыўся у Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце, які скончыў, атрымаўшы кваліфікацыю маркетолага-эканаміста. Пасля некалькіх гадоў працы ў кампаніі ў 2016 годзе адказаў на голас паклікання, прыйшоўшы у пастулат ксяндзоў сэрцанаў. Праз год навіцыяту і шэсць гадоў навучання ў семінарыіі, а таксама дыяканскую практыку ў Сасноўцу, Гродне і Кракаве падрыхтоўваўся да прыняцця святарства. За месяц перад пасвячэннем абараніў магістарскую працу па маральнай тэалогіі ва ўнівэрсітэце імя Яна Паўла ІІ ў Кракаве. У ёй сэрцанін з Беларусі прадставіў хрысціянскае разуменне свабоды ў адносінах да сучаснай віртуальнай прасторы.
Ксёндз Аляксандр Пятліцкі SCJ стаў ужо 12-м святаром з Беларусі ў Кангрэгацыі Сэрцанаў.
![](/3/images/previews/news/2024/05/17331/s-2024-05-20-Sviecenia-20240518-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/05/17331/s-2024-05-20-Sviecenia-20240518-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/05/17331/s-2024-05-20-Sviecenia-20240518-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/05/17331/s-2024-05-20-Sviecenia-20240518-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/05/17331/s-2024-05-20-Sviecenia-20240518-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/05/17331/s-2024-05-20-Sviecenia-20240518-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/05/17331/s-2024-05-20-Sviecenia-20240518-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/05/17331/s-2024-05-20-Sviecenia-20240518-010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/05/17331/s-2024-05-20-Sviecenia-20240518-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/05/17331/s-2024-05-20-Sviecenia-20240518-011-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/05/17331/s-2024-05-20-Sviecenia-20240518-013-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/05/17331/s-2024-05-20-Sviecenia-20240518-012-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/05/17331/s-2024-05-20-Sviecenia-20240518-001-cb.jpg)
![](/3/images/news/2024/05/17331/2024-05-20-Sviecenia-20240518-002.jpg)
![](/3/images/news/2024/05/17331/2024-05-20-Sviecenia-20240518-003.jpg)
![](/3/images/news/2024/05/17331/2024-05-20-Sviecenia-20240518-006.jpg)
![](/3/images/news/2024/05/17331/2024-05-20-Sviecenia-20240518-004.jpg)
![](/3/images/news/2024/05/17331/2024-05-20-Sviecenia-20240518-007.jpg)
![](/3/images/news/2024/05/17331/2024-05-20-Sviecenia-20240518-008.jpg)
![](/3/images/news/2024/05/17331/2024-05-20-Sviecenia-20240518-005.jpg)
![](/3/images/news/2024/05/17331/2024-05-20-Sviecenia-20240518-010.jpg)
![](/3/images/news/2024/05/17331/2024-05-20-Sviecenia-20240518-009.jpg)
![](/3/images/news/2024/05/17331/2024-05-20-Sviecenia-20240518-011.jpg)
![](/3/images/news/2024/05/17331/2024-05-20-Sviecenia-20240518-013.jpg)
![](/3/images/news/2024/05/17331/2024-05-20-Sviecenia-20240518-012.jpg)
![](/3/images/news/2024/05/17331/2024-05-20-Sviecenia-20240518-001.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)