Пошук

09.04.2024 15:42   Тэкст і фота: Яна Чайко / Catholic.by

У парафіі святой Фаўстыны ў Варшаве (Польшча, Варшаўска-Пражская дыяцэзія) ад студзеня бягучага года адбываюцца святыя Імшы на беларускай мове. Гэта другая святыня, дзе на супольную малітву збіраюцца беларусы.

У нядзелю 7 красавіка з нагоды ўрачыстасці Божай Міласэрнасці, ля пачаткаў культу якой стаіць сціплая віленская законніца святая Фаўстына Кавальская, польская парафія, якая носіць яе імя, запрасіла беларусаў на супольную малітву.

Эўхарыстыя цэлебравалася на польскай мове, але Літургію слова і спевы падчас Імшы можна было пачуць і па-беларуску. Пасля Імшы кожны мог выцягнуць сабе картачку, дзе на дзвюх мовах была напісана цытата з Дзённічка святой Фаўстыны.

На працягу некалькіх гадоў пробашч парафіі ксёндз Рышард Лядзінскі з вялікай радасцю адкрываў для мясцовых беларусаў дзверы сваёй парафіі: тут адбываліся дні засяроджання, адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і адпачынак для моладзі. А ў студзені парафія святой Фаўстыны стала яшчэ адным месцам, дзе ў Варшаве разам з ксяндзом Яўгенам Вінтовым збіраюцца беларусы на супольную малітву.

Святыя Імшы на беларускай мове адбываюцца ў Варшаве:

  • у парафіі святой Фаўстыны па нядзелях у 10.30 у парафіяльным доме (Żuromińska 2)
  • у дольным касцёле святога Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў па нядзелях у 11.30 і 18.00, а таксама па панядзелках і чацвяргах у 18.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця