Пошук

08.04.2024 17:17   Catholic.by
Айцец Петка Валаў. Фота: БТА

8 красавіка Папа Францішак прызначыў новага біскупа для католікаў візантыйскага абраду ў Балгарыі.

Айцец Петка Валаў (балг.: Петко Вълов) стаў на чале грэка-каталіцкай епархіі святога Яна XXIII для католікаў візантыйскага абраду ў Балгарыі.

Біскуп-элект Петка Валаў нарадзіўся 8 студзеня 1966 года ў Сафіі. Духоўную фармацыю праходзіў у Грэцкай калегіі ў Рыме, курс тэалогіі — у Папскім Грыгарыянскім універсітэце і ў Папскай Альфансіянскай акадэміі, дзе атрымаў ступень ліцэнцыята маральнай тэалогіі. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 11 кастрычніка 1997 года ў грэка-каталіцкай епархіі святога Яна XXIII. З 1999 года быў пробашчам парафіі Успення Багародзіцы ў мястэчку Нова-Дэлчава, з 2009 года — канцлер епархіі, з 2020 года — сакратар Балгарскай міжабрадовай канферэнцыі біскупаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.