Пошук

15.09.2023 11:04   Паводле: @ronaldo / Instagram / Фота: @ronaldo / Instagram / Падрыхтавала: Аляксандра Шпілеўская / Catholic.by

12 верасня ў касцёле святога Юзафа ў Сан-Паўлу былы футбаліст Раналду пряняў хрост з рук айца Фабію дэ Мэлу.

Былы нападаючы падзяліўся сваім захапленнем ад далучэння да Каталіцкага Касцёла.

«Сёння асаблівы дзень. Я ахрышчаны! Хрысціянская вера заўсёды была фундаментальнай часткай майго жыцця з дзяцінства, хоць я яшчэ не быў ахрышчаны. З сакрамэнтам я адчуваю сябе сапраўды адроджаным дзіцём Божым — па-новаму, больш усвядомлена, глыбей», — напісаў спартовец на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Instagram.

Бразілец апублікаваў у сацыяльных сетках здымкі са свайго хросту. Мяркуючы па фатаграфіях, падзея прайшла сціпла, без лішняй урачыстасці.

Раналду Луіс Назарыю дзі Ліма — бразільскі футбаліст, чэмпіён свету 1994, 2002 гадоў, срэбраны прызёр чэмпіянату свету 1998 года, двухразовы ўладальнік «Залатога мяча» лепшага футбаліста Еўропы (1997, 2002).

Жыццё Раналду не заўсёды было простым, нягледзячы на прыроджаныя таленты і здабытае багацце. Знакаміты футбаліст, уладальнік і прэзідэнт іспанскага футбольнага клуба «Рэал Вальядалід» нарадзіўся ў беднай сям'і. У яго дзяцінстве спартовыя перамогі былі шанцам выбіцца з галечы. Усё жыццё Раналду змагаўся з траўмамі, якія ўвесь час пагражалі яго кар’еры; часам гуляў, нягледзячы на нязносны боль. Пазней у яго ўзніклі праблемы з лішняй вагой, якія былі абумоўлены гіпатэрыёзам — парушэннем дзейнасці шчытападобнай залозы. Няшмат людзей пацікавіліся прыродай гэтай хваробы, але лішнюю вагу бразільца заўважылі ўсе. Нягледзячы на непрыемныя каментары на свой адрас, ён працягвае сваю барацьбу.

Ты не менш былы «нумар 9» упісаў сваё імя ў гісторыю футбола і стаў прыкладам мужнасці для мноства аматараў гэтага спорту з усіх куткоў Зямлі.

Магчыма, яго вера і навіна аб хрышчэнні натхніць яго прыхільнікаў таксама моцна, як славутыя футбольныя поспехі.

Абноўлена 15.09.2023 12:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа