![](/3/images/news/2023/05/2023-05-16-IMG_1553.jpg)
22–29 ліпеня беларусы замежжа ў другі раз пойдуць пешай пілігрымкай Варшава–Кодэнь–Кастамлоты. Сёлета пілігрымы за сем дзён пройдуць 210 кіламетраў пад дэвізам: «З Богам да Беларусі».
Гэтыя словы выбраныя ў якасці дэвізу невыпадкова: царква святога Мікіты Мучаніка, да якой ідзе пілігрымка, знаходзіцца ў 200-х метрах ад беларускай мяжы.
На працягу тыдня будзе шмат малітвы за Беларусь, за беларусаў і аб супакоі.
Пілігрымам прапануецца паразважаць на такія тэмы як вымушаная эміграцыя, чаму Бог дапускае войны і іншыя няшчасці, як палюбіць ворагаў і Божыя запаведзі: крылы, а не кайданы.
![](/3/images/news/2023/05/2023-05-16-Saint_Nicephorus_church_in_Kostomoty.jpg)
Апошнім пунктам перад Кастамлотамі будзе горад Кодэнь, дзе ўдзельнікі рэкалекцый змогуць памаліцца перад цудадзейным абразом Маці Божай Кодэньскай.
Маршрут пілігрымкі ідзе праз лясы і вёсачкі, з кожным кіламетрам усё больш нагадваючы родныя мясціны і беларускія ландшафты.
Гэта будзе плённы час, каб адпачыць ад мітусні, узбагаціцца духоўна і знайсці адказы на многія пытанні.
Ужо распачаўся запіс у пілігрымку.
- Маршрут і іншая падрабязная інфармацыя для пілігрымаў на сайце душпастырства беларусаў у Варшаве ТУТ>>>
- Анлайн-рэгістрацыя ўдзельнікаў ТУТ>>>
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)