Пошук

24.03.2023 11:01   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява з адкрытых крыніц

22 сакавіка Старшыня Канферэнцыі Рыма-Каталіцкіх Біскупаў Украіны біскуп Луцкі Віталій Скамароўскі скіраваў адмысловы Зварот да вернікаў, у якім заахвочвае іх аднавіць акт прысвячэння Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

Зварот быў апублікаваны на партале Рыма-Каталіцкага Касцёла ва Украіне rkc.org.ua.

Новаабраны кіраўнік украінскага рыма-каталіцкага епіскапату перадусім прыгадаў словы Папы Францішка, які ў той жа дзень падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане сказаў: «У суботу будзе святкавацца ўрачыстасць Звеставання Пана, і ў думках мы вяртаемся да 25 сакавіка мінулага года, калі Касцёл і чалавецтва, а асабліва Расія і Украіна, у еднасці з усімі біскупамі свету былі прысвечаны Беззаннаму Сэрцу Марыі. Не стамляймася даручаць справу міру Каралеве супакою».

Біскуп Скамароўскі нагадаў, што Святы Айцец заахвочвае кожнага верніка і супольнасць, асабліва малітоўныя групы, кожны год 25 сакавіка аднаўляць акт прысвячэння Багародзіцы, каб Яна, наша Маці, захавала ўсіх у еднасці і міры».

«Таму ў духу еднасці са Святым Айцом ва ўрачыстасць Звеставання Пана было б добра, каб кожная парафія і супольнасць аднавіла акт прысвячэння Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі, каб праз заступніцтва Найсвяцейшай Дзевы Міласэрны Бог адарыў нас мірам, а грэшнікам даў навяртанне», — напісаў у сваім Звароце біскуп Віталій Скамароўскі.

Абноўлена 25.03.2023 07:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа