Пошук

23.03.2023 13:03   Паводле: rkc.org.ua / Catholic.by
Біскуп Віталій Скамароўскі. Фота: konkurent.ua

16–17 сакавіка на тэрыторыі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Брухавічах, што на Львоўшчыне, праходзіла 58-е Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Рыма-Каталіцкіх Біскупаў Украіны, на якім быў абраны яе новы Старшыня.

Як паведаміў партал Рыма-Каталіцкага Касцёла ва Украіне rkc.org.ua, новым кіраўніком епіскапату стаў біскуп Луцкі Віталій Скамароўскі.

Да гэтага часу іерарх займаў пасаду Генеральнага сакратара украінскага рыма-каталіцкага епіскапату.

Віталій Скамароўскі нарадзіўся 30 снежня 1963 года ў Бярдычаве, што на Жытоміршчыне.

Пасля заканчэння медыцынскага вучылішча і вайсковай службы паступіў у духоўную семінарыю ў Рызе. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 27 мая 1990 года. У 1990–1991 гадах быў вікарыем у Бярдычаве, у 1991–1992 гадах — сакратаром біскупа і вікарыем у Жытоміры, а ў 1992–1995 гадах нёс служэнне пробашча ў Сумах.

У 1995 годзе ксёндз Віталій Скамароўскі быў прызначаны канцлерам Дыяцэзіяльнай курыі ў Жытоміры, а з 1998 года — пробашчам жытомірскага катэдральнага касцёла святой Сафіі. У 2000–2002 быў віцэ-рэктарам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Ворзэлі, што пад Кіевам, а з 2002 па 2011 год з’яўляўся рэктарам гэтай семінарыі.

7 красавіка 2003 года Папа Ян Павел ІІ прызначыў ксяндза Віталія Скамароўскага дапаможным біскупам Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі. Біскупскае пасвячэнне яму ўдзяліў 7 чэрвеня 2014 года кардынал Мар’ян Яворскі, арцыбіскуп Мітрапаліт Львоўскі.

12 красавіка 2014 года біскуп Скамароўскі быў прызначаны ардынарыем Луцкай дыяцэзіі. Урачыстае ўступленне яго на кафедру адбылося 17 мая 2014 года.

У Канферэнцыі Рыма-Каталіцкіх Біскупаў Украіны быў кіраўніком Камісіі па СМІ, Камісіі па справах жаночых і мужчынскіх манаскіх супольнасцяў, а таксама Генеральным сакратаром.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа