Пошук

09.03.2023 19:00   Паводле: Catholic-russia.ru / Catholic.by
Фота: Catholic-russia.ru

На 57-м пасяджэнні Пленарнага сходу Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Расіі, якое з 28 лютага па 1 сакавіка праходзіла ў рэкалекцыйным доме «Вифлеем» пад Навасібірскам, Старшынёй канферэнцыі быў пераабраны арцыбіскуп Паоло Пэццы, ардынарый архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве.

Як паведамляецца на сайце расійскага каталіцкага епіскапату Catholic-russia.ru, яго намеснікам стаў ураджэнец Беларусі біскуп Кірыл Клімовіч, ардынарый дыяцэзіі святога Юзафа ў Іркуцку. Сакратаром быў пераабраны айцец Штэфан Ліпке SI.

Адзнчаецца, што гэтыя прызначэнні дзейнічаюць тэрмінам на тры гады.

Акрамя таго, сайт Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Расіі інфармуе, што сваім прадстаўніком на Сінодзе Біскупаў у Рыме, які будзе праходзіць у дзве сесіі — увосень 2023 і ўвосень 2024 года — расійскія біскупы абралі арцыбіскупа Паоло Пэццы, а яго намеснікам — біскупа Клеменса Пікеля, ардынарыя дыяцэзіі святога Клімэнта ў Саратаве.

У пасяджэнні епіскапату ў Сібіры ўзяў удзел Апостальскі нунцый у Расіі арцыбіскуп Джаванні Д’Аньеллё.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця