Пошук

07.03.2023 17:28   Паводле: Vatican News / Catholic.by

З канца лютага паасобныя Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Еўропы па чарзе моляцца за мір ва Украіне і за ахвяраў вайны.

Як адзначае Украінская рэдакцыя парталу Vatican News, ужо не ўпершыню Рада Канферэнцый Біскупаў Еўропы (РКБЕ) арганізуе спецыяльныя малітоўныя ініцыятывы на перыяд Вялікага посту ў адказ на выклікі, што стаяць перад жыхарамі кантынента. У наш час асаблівую заклапочанасць ва ўсіх выклікае крывавая вайна, якая вядзецца ў самым сэрцы Еўропы. Еўрапейскія біскупы і хрысціянскія супольнасці моляцца за ахвяраў гэтай вайны і іх сем’і. Пра гэта ў звароце з нагоды гадавіны распачацця поўнамаштабных баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны нагадаў Старшыня РКБЕ арцыбіскуп Віленскі Гінтарас Грушас.

Сёлета Рада еўрапейскіх епіскапатаў прысвяціла перыяд Вялікага посту спецыяльнай малітве за мір ва Украіне і за тых, хто загінуў у выніку вайны.

Па буднях гэтага літургічнага перыяду ў кожным епіскапаце, які ўваходзіць у Раду, па чарзе цэлебруюцца святыя Імшы ў гэтай інтэнцыі. Малітоўны марафон 22 лютага распачаўся ў Албаніі, а 10 сакавіка эстафету прыме Канферэнцыя Біскупаў Італіі. У Польшчы такі дзень малітвы прызначаны на 20 сакавіка.

Украіна прадстаўлена ў РКБЕ трыма структурамі, якія таксама атрымалі вызначаныя дні. Такім чынам, 25 сакавіка да еўрапейскай малітоўнай ініцыятывы далучыцца Украінская Грэка-Каталіцкая Царква, на 1 красавіка дзень малітвы прызначаны ў Мукачаўскай грэка-каталіцкай епархіі, а 5 красавіка наступіць чарга Канферэнцыі Рыма-Каталіцкіх Біскупаў Украіны.

Абноўлена 07.03.2023 17:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.