18 снежня, у Чацвёртую нядзелю Адвэнту, Мітрапаліт Беластоцкі арцыбіскуп Юзаф Гуздэк наведаў беларускае душпастырства ў сталіцы Падляшша (Польшча).
Пастыр Касцёла на Беласточчыне завітаў у парафію Маці Божай з Гвадэлупы ў Беластоку напрыканцы святой Імшы на беларускай мове.
Іерарх павіншаваў вернікаў беларускага паходжання з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння і выказаў святочныя пажаданні.
Арцыпастыр падзякаваў пробашчу парафіі за тое, што адкрыў дзверы беларускаму душпастырству, і ксяндзу Гжэгажу Балесце, які служыць для беластоцкай супольнасці беларусаў-католікаў.