Пошук

02.05.2022 13:27   Аляксей Бука / Catholic.by

24 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці, вернікі каталіцкага веравызнавання беларускага паходжання, якія жывуць у Маскве і вобласці, а таксама госці, традыцыйна сабралася ў манастырскай капліцы айцоў-францішканаў.

Святую Імшу на роднай мове для суайчыннікаў у расійскай сталіцы цэлебраваў айцец Пётр Карнялюк OFMConv.

У прамоўленай гаміліі святар нагадаў, што Божая любоў да людзей — гэта Яго ўсемагутнасць і міласэрнасць.

«Гэта не „слязлівае“ пачуццё, не паблажка і не жаль. Гэта пачуццё, калі хтосьці не можа быць абыякавым, а робіць усё для дапамогі і спагады», — адзначыў францішканін. Ён дадаў, што незалежна ад таго, ці прымаем мы Яго міласэрнасць ці не, Хрыстус — міласэрны і будзе дапамагаць зноў і зноў, нягледзячы на ганарыстасць і ўпартасць чалавека.

Душпастыр маскоўскіх беларусаў звярнуў увагу на тое, што вернікі пакліканы таксама быць міласэрнымі да іншых, не закрываючыся ад навакольнага свету, як некалі апосталы «ад страху перад юдэямі».

«Мы павінны прыняць Божую міласэрнасць і паверыць. Тады Хрыстус запануе і ў нас саміх, і ў кожным кутку нашай любай Беларусі», — сцвердзіў айцец Пётр Карнялюк.

Абноўлена 02.05.2022 13:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.