Пошук

17.01.2022 16:13   Тэкст і фота: Аляксей Бука / Catholic.by

15 студзеня ў кляштары францішканаў у Маскве айцец Пётр Карнелюк OFMConv узначаліў урачыстую цэлебрацыю святой Імшы ў гонар 500-годдзя выдання «Малой падарожнай кніжыцы» Францішка Скарыны.

Як адзначаюць прадстаўнікі беларускай каталіцкай супольнасці ў расійскай сталіцы, кожны народ мае права маліцца на сваёй мове. Дзякуючы Скарыну такую магчымасьць атрымалі і беларусы.

Хоць афіцыйна гэтая дата ў Расіі не адзначаецца, беларускія вернікі вырашылі не быць у баку ад гэтай важнай релігійна-духоўна падзеі.

Католікі расійскага сталічнага рэгіену далучыліся да братоў па веры, якія удзельнічаюць у набажэнствах з гэтай нагоды ў гарадах і мястэчках Беларусі, Літвы, Чэхіі, Польшчы і Італіі.

Пасля набажэнства вернікі выслухалі рэферат парафіянкі пра жыццё і дзейнасць Францішка Скарыны.

Абноўлена 17.01.2022 16:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.