Пошук

12.01.2022 12:56   Catholic.by
«Малая падарожная кніжыца». Фота: artbelarus.by

У 2022 годзе спаўняецца 500 гадоў з часу выдання Францішкам Скарынам «Малой падарожнай кніжыцы». Надрукаваная ў 1522 годзе ў Вільні, яна стала, па сутнасці, першым малітоўнікам для вернікаў, выдадзеным на беларускай мове.

З нагоды юбілею выдання, у Літве 2022 год абвешчаны Годам Францішка Скарыны.

Каб ушанаваць гэтую важную гістарычную падзею ў духоўна-рэлігійным жыцці, якой з’яўляецца 500-годдзе выданне першага беларускага малітоўніка, 20 студеня ў Мінску, Полацку, Вільні, Варшаве, Падуі і Празе адбудуцца ўрачыстыя цэлебрацыі святой Імшы.

Плануецца, што ў кожнай краіне Літургію ўзначаляць высокія касцёльныя іерархі: у Празе — кардынал Дамінік Дука, у Варшаве — біскуп Міхал Яноха, дапаможны біскуп Варшаўскай архідыяцэзіі, у Вільні — біскуп Арунас Паняшкайціс, дапаможны біскуп Віленскай архідыяцэзіі.

Каталіцкі Касцёл на Беларусі таксама адзначыць 500-годдзе выдання «Малой падарожнай кніжыцы» Францішка Скарыны.

  • У Мінску ўрачыстую цэлебрацыю святой Імшы ўзначаліць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.
    Імша адбудзецца ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл). Плануецца ўдзел у ёй прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу.
    Пачатак у 19.00.

  • У Полацку цэлебрацыю святой Імшы ўзначаліць Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
    Эўхарыстыя адбудзецца ў у касцёле святога Андрэя Баболі. Пачатак у 18.30.

Абноўлена 20.01.2022 19:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.