Пошук

28.09.2021 15:23   Catholic.by

Увечары 28 верасня ў Варшаве пройдзе экуменічная малітва ў інтэнцыі трох памерлых мужчын, целы якіх былі знойдзены ў нядзелю 19 верасня на тэрыторыі Польшчы, непадалёк ад граніцы з Беларуссю і Літвой.

Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, удзельнікі набажэнства, цэлебрацыю якога ўзначаліць арцыбіскуп Мітрапаліт Варшаўскі кардынал Казімір Ныч, памоляццца таксама за тысячы іншых мігрантаў і бежанцаў, якія загінулі па дарозе ў Еўропу, уцякаючы ад галечы, насілля і вайны.

Экуменічная малітва адбудзецца ў аўторак а 19-й гадзіне ў варшаўскай парафіі святой Барбары. У ёй возьмуць удзел прадстаўнікі іншых хрысціянскіх супольнасцяў, а таксама бежанцы і мігранты, якія жывуць у польскай сталіцы.

Арганізатары запрашаюць на супольную малітву ўсіх, хто такім чынам жадае выказаць сваю салідарнасць з бежанцамі.

Удзельнікі варшаўскага набажэнства «Памерці з надзеі», якое праводзіцца ў многіх краінах па ініцыятыве супольнасці святога Эгідыя (Comunità di Sant’Egidio), збяруцца пры крыжы, зробленым з дрэва чаўна, на якім мігранты спрабавалі трапіць у Еўропу, але пацярпелі крушэнне каля берагоў Грэцыі.

Духоўна далучыцца да малітвы можна будзе з дапамогай прамой трансляцыі з Варашавы, якая распачнецца ў 20.00 па мінскім часе.

Абноўлена 28.09.2021 15:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа