Пошук

06.09.2021 11:00   Паводле: carmelitaniscalzi.com / Catholic.by

4 верасня падчас чарговай сесіі Генеральнага Капітула Ордэна Кармэлітаў Босых, які з 30 жніўня праходзіць у Рыме, быў абраны новы Генеральны настаяцель гэтай манаскай супольнасці.

Ім стаў айцец Мігель Маркес Калле OCD з Іберыйскай правінцыі ордэна (Іспанія).

Пасля абрання ўдзельнікі Капітулу — каля сотні кармэлітаў з усіх кантынентаў, у тым ліку і з Беларусі, — сабраліся ў касцёле, каб урачыстым спевам гімна Te Deum праславіць Бога, дзякуючы Яму за выбар і давяраючы новага Генеральнага настаяцеля Божаму Провіду.

Потым усе прысутныя прывіталі новаабранага настаяцеля, а на заканчэнне ўшанавалі Маці Божую спевам Salve Regina.

Айцец Мігель Маркес Калле OCD нарадзіўся 5 кастрычніка 1965 года ў Пласэнсіі, што непадалёк ад Касэрэса на захадзе Іспаніі. Першыя манаскія абяцанні прынёс 21 кастрычніка 1989 года, прэзбітэрская пасвячэнне прыняў 23 чэрвеня 1990 года.

 

Абноўлена 06.09.2021 11:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.