Пошук

18.04.2017 09:43   Ілья Лапато / Catholic.by

Святар Аляксандр Кліменка, удзельнік украінскага шоу «Голас» (7 сезон), падчас выступу ў прамым эфіры, які прыпаў на Вялікдзень, выканаў візантыйскі спеў на грэчаскай мове «Аксіон Эсцін» — малітву да Багародзіцы «Дастойна ёсць».

У каментарыі да свайго выступлення святар адзначыў, што доўга разважаў на тым, як аб’яднаць два шляхі перадвелікоднага служэння — святарскую паслугу і ўдзел у свецкім песенным шоў напярэдадні Вялікадня.

У выніку Аляксандр Кліменка спыніў свой выбар на малітве «Аксіон Эсцін», якая ўпершыню была выканана ў 982 годзе і з таго часу спяваецца ва ўсіх праваслаўных цэрквах па ўсім свеце.



Традыцыя кажа, што першым выканальнікам гэтага спеву быў сам Арханёл Габрыэль, які праспяваў яго перад іконай Божай Маці ў келлі «Аксіон Эсцін» («Дастойна ёсць») на Афоне.

Ікона з таго часу была перайменавана ў «Дастойна ёсць» і з’яўляецца галоўнай цудатворнай іконай, заступніцай усяго Афона. На працягу стагоддзяў келля «Дастойна ёсць» была месцам паломніцтва манахаў з Грэцыі, Расіі, Балгарыі, Румыніі і г.д.



Тэкст спеву (прыбл. пераклад):

«Сапраўды дастойна праслаўляць Цябе, Багародзіцу, заўсёды шчаслівую і беззаганную і Маці Бога нашага. Ты вартая большай пашаны, чым Херубімы, і па славе Сваёй непараўнальна вышэй за Серафімаў, Ты без парушэння чысціні нарадзіла Бога-Слова, і як сапраўдную Багародзіцу мы Цябе ўзвялічваем [...]»

«Ён нясе сваю ідэю і місію, па-сапраўднаму нясе любоў і дабро, — так выказалася пра святара яго трэнер у музычным шоў спявачка Ціна Караль.

У канцы выпуска стала вядома, што Аляксандр Кліменка выйшаў у фінал.

Ілья Лапато

Абноўлена 10.07.2017 17:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа