Пошук

17.05.2021 16:54   Тэкст: Аляксей Бука / Фота: Вольга Хруль / Catholic.by

16 мая ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Маскве адбылася ўрачыстая святая Імша, падчас якой маліліся за ксяндза Юзафа Занеўскага SDB з нагоды 80-годдзя шматгадовага душпастыра гэтай маскоўскай парафіі.

Ксёндз Юзаф Занеўскі SDB з 1991 года нёс святарскае служэнне ў Маскве, дабіваўся вяртання вернікам будынку парафіяльнага касцёла на вуліцы Малая Грузінская, пасля чаго адбудоўваў гэтую напаўразбураную святыню.

Цяпер гэты прыгожы гатычны касцёл з’яўляецца цэнтрам жыцця Каталіцкага Касцёла ў Расіі. На змену ксяндзу Юзафу сюды ў 2017 годзе прыехаў яго выхаванец са Смаргоні ксёндз Уладзімір Кабак SDB.

Павіншаваць аднаго з першых адраджэнцаў веры ў Расіі сабраліся вернікі з усіх парафій Масквы. У касцёл нават здолела прыехаць удзельніца аднаго з першых набажэнстваў ксяндза Юзафа Занеўскага SDB на прыступках яшчэ нявернутай святыні — 94-гадовая Яўгенія Фёдараўна Пішчуліна.

 

«Ad multos annos, Апостал Масквы! Са святам, наш дарагі пастыр! Доўгіх гадоў жыцця!» — гучалі віншаванні вернікаў і сясцёр салезіянак, якія ўручылі ксяндзу Юзафу 80 ружаў і падрыхтавалі тэатралізаванае свята.

Пасля супольнага здымка людзі працягвалі падыходзіць да святара, каб асабіста падзякаваць свайму шматгадоваму пастыру і павіншаваць яго з днём нараджэння.

Абноўлена 17.05.2021 17:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.