Пошук

12.05.2021 14:50   Паводле: КАІ / Пераклад і адаптацыя: Валянціна Грамыка / Catholic.by
Фота: edukacja-zdrowotna.pl

Па ўсёй Польшчы праз каталіцкія парафіі сярод бацькоў будуць распаўсюджаны бясплатныя кнігі «Дзеці ў віртуальнай сетцы» і «Калі дзіця пытае пра секс». Брашуры падрыхтавала псіхолаг Богна Бялэцкая, старшыня Фонду аздараўленчай адукацыі і псіхатэрапіі.

Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, у кнігах змешчана інфармацыя аб тым, як распазнаць, ці мае дзіця залежнасць ад смартфона, як перасцерагчы дзіця ад парнаграфіі ў інтэрнэце, як дапамагчы дзіцяці спраўляцца з пагрозамі віртуальнага свету і пра многае іншае.

«Касцёл стараецца падтрымліваць бацькоў у выхаванні дзяцей, якія з прычыны пандэміі часта не бачаць вакол сябе нічога акрамя экранаў», — адзначыў біскуп Сымон Стулкоўскі, адзін з ініцыятараў акцыі.

«Са шматлікіх даследаванняў мы ведаем, да якога вялікага спусташэння ў псіхіцы і эмацыянальным развіцці вядзе доступ да інтэрнэту і віртуальнага свету праз смартфоны, планшэты і камп’ютары»,— адзначаюць аўтары ініцыятывы, а таксама тлумачаць, што карыстанне прыладамі без правіл і кантролю дарослых уводзіць дзіця ў свет небяспечнага азарту, камп’ютарных гульняў, парнаграфіі, насілля і іншых залежнасцяў, якія непапраўна разбураюць псіхіку і мозг маладога чалавека.

«Нашыя публікацыі паказваюць, з аднаго боку, якім прыгожым дарам Стварыцеля з’яўляецца цялеснасць і сексуальнасць чалавека, а таксама якой важнай прыладай камунікацыі з’яўляецца інтэрнэт, а з іншага боку, выяўляюць небяспеку, а таксама даюць бацькам неабходныя веды для вырашэння магчымых праблем і для дзеянняў», — сцвердзіў біскуп Стулкоўскі.

На думку аўтараў ініцыятывы, брашуры набываюць асаблівую актуальнасць у сітуацыі віртуальных школьных заняткаў і адукацыі дзяцей праз інтэрнэт у час эпідэміялагічных лакдаўнаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа