Пошук

22.04.2021 12:58   Паводле: rusecuador.ru / Пераклад і адаптацыя: Валянціна Грамыка / Catholic.by

Міністр замежных спраў Эквадора Мануэль Мехія аб’явіў, што Папа Францішак наведае гэтую паўднёваамерыканскую краіну з нагоды 53-а Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса, які пройдзе ў 2024 годзе ў сталіцы краіны Кіто.

Як паведамляе rusecuador.ru, Мехія зрабіў гэтую заяву ў сацыяльных сетках пасля сустрэчы з апостальскім нунцыем у Эквадоры арцыбіскупам Андрэсам Караскосам.

«Незвычайная навіна: Папа Францішак ізноў прыедзе ў Эквадор, дзякуючы таму, што Кіто будзе прымаць 53-ці Міжнародны эўхарыстычны кангрэс»,

— напісаў міністр.

Эквадор упершыню будзе прымаць непасрэдны ўдзел у правядзенні падобнага міжнароднага мерапрыемства, «такога важнага для жыцця паўсюднага Касцёла». На форуме збяруцца іерархі з усяго свету.

Кульмінацыяй кангрэса па традыцыі стане Statio Orbis — урачыстая Эўхарыстыя з удзелам міжнароднай супольнасці, якую ўзначаліць Святы Айцец.

20 сакавіка ў Ватыкане таксама паведамлялася, што правядзенне эўхарыстычнага кангрэса ў Эквадоры «паслужыць евангелізацыі і аднаўленню веры на лацінаамерыканскім кантыненце».

Папа Францішак ужо наведваў Эквадор у чэрвені 2015 года. У 1985 годзе з візітам у гэтай краніне пабываў таксама святы Ян Павел ІІ.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа