«Суправаджаць моладзь, каб у свабодзе адказаць на заклік Хрыста», — тэма міжнароднага сімпозіума, які па ініцыятыве Рады Канферэнцыі Біскупаў Еўропы (РКБЕ) распачаўся 28 сакавіка ў Барселоне.
На працягу чатырох дзён дэлегаты з усёй Еўропы будуць дзяліцца вопытам супрацоўніцтва з моладдзю і абмяркоўваць падрыхтоўку да сіноду на тэму моладзі, які запланаваны на будучы год.
«Гэтая сустрэча стане магчымасцю не толькі падзяліцца багатым вопытам, але таксама павучыцца ў краін, якія перажылі рознага роду крызісы, як супрацьстаяць або прадухіляць цяжкія сітуацыі, якія ў многіх краінах Еўропы прывялі, між іншым, да радыкальнага спаду пакліканняў», — адзначае ў размове з КАІ кс. Эміль Парафінюк, каардынатар Еўрапейскай службы пакліканняў, які бярэ ўдзел у сустрэчы.
Сярод удзельнікаў форуму — старшыня РКБЕ кардынал Анджэло Баньяска, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі арцыбіскуп Рына Фізікела.
На сімпозіум прыбыла таксама моладзь з розных куткоў Еўропы, якая каардынавала ў сваіх краінах падрыхтоўку да Сусветных Дзён Моладзі ў Кракаве (2016).
«Гэта вельмі важна — мець магчымасць сустрэцца з сябрамі з усёй Еўропы, а таксама пазнаёміцца з новымі людзьмі, якія дапамогуць нам пашырыць гарызонты і супольна падрыхтавацца да сіноду пра моладзь», — адзначыла Вераніка Каман, якая прадстаўляе аддзел па справах моладзі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Венгрыі.
КАІ (VGr)