Пошук

17.02.2021 14:50   Паводле: Vatican News

У Еўропе 770 тысяч чалавек памерлі ад COVID-19. На пачатку Вялікага посту Рада Канферэнцый Біскупаў Еўропы (РКБЕ) запрашае маліцца за ахвяраў пандэміі, ствараючы адмысловую малітоўна-эўхарыстычную сетку.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, кожны еўрапейскі епіскапат арганізуе як мінімум адну святую Імшу ў інтэнцыі ахвяраў каранавірусу. Набажэнства таксама цэлебруецца за сем’і, якія перажываюць страту блізкіх, і за ўсіх тых, хто ўсё яшчэ пакутуе ад вірусу і хто прабывае ў цяжкім стане.

«Біскупы з усёй Еўропы неаднойчы далучаліся да голасу Папы Францішка, каб выказаць блізкасць Касцёла да ўсіх, хто змагаецца з каранавірусам: да памерлых і іх сем'яў, хворых і медыцынскіх работнікаў, валанцёраў і ўсіх, хто на лініі фронту ў гэты няпросты час», — гаворыцца ў лісце кардынала Анджэло Баньяска, старшыні Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы.

Абноўлена 17.02.2021 14:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.