Пошук

26.11.2020 10:19   Паводле: КАІ / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by
Біскуп Дам’ян Ігуасэн Бараў. Фота: Fabian Simon / alfayomega.es

24 лістапада ў Іспаніі ва ўзросце 104 гадоў памёр біскуп Дам’ян Ігуасэн Бараў, які быў найстарэйшым у свеце каталіцкім іерархам.

Да 1991 года ён быў ардынарыем дыяцэзіі Сан-Крыстабаль-дэ-ла-Лагуны, пасля чаго выйшаў на пенсію па дасягненні 75-гадовага ўзросту.

Як са спасылкай на Канферэнцыю Каталіцкіх Біскупаў Іспаніі перадало Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, апошнія гады жыцця пажылы біскуп правёў у доме спакойнай старасці ў дыяцэзіі Уэска на паўночным усходзе краіны. Паведамляецца. што пахаванне іерарха пройдзе з захаваннем усіх неабходных санітарных прадпісанняў.

Дам’ян Ігуасэн Бараў нарадзіўся 12 лютага 1916 года ў Фуэнкальдэрасе (правінцыя Сарагоса), святарскае пасвячэнне прыняў у 1941 годзе.

У 1970 годзе Папа Павел VI менаваў яго ардынарыем дыяцэзіі Барбастра. Праз чатыры гады яго перавялі ў дыяцэзію Тэруэля і Альбарасіна, а з 1984 года да пенсіі Дам’ян Ігуасэн Бараў быў пастырам дыяцэзіі Сан-Крыстабаль-дэ-ла-Лагуны на Канарскіх астравах.

Пасля яго адыходу ў вечнасць найстарэйшым каталіцкім біскупам у свеце з’яўляецца 101-гадовы Фока Ніквігізэ, біскуп на пенсіі дыяцэзіі Рухенгеры ў Руандзе.

Абноўлена 26.11.2020 10:54
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця