Пошук

23.01.2017 16:56  

Спецыяльная электронная сістэма схавае ад вачэй мусульман фрэскі візантыйскага часу ў старадаўняй хрысціянскай святыні, дзе зараз знаходзіцца турэцкая мячэць.

Пра гэта паведамляе Christiantoday.

Для прыкрыцця старадаўніх хрысціянскіх фрэсак візантыйскага часу на сценах святыні ўсталёўваецца спецыяльная электронная сістэма, якая будзе выцягваць шторы, каб закрываць фрэскі падчас намазу.

Святыня Айя-Сафія ў турэцкім горадзе Трабзон 52 гады дзейнічала як музей, але ў 2013 годзе пастановай уладаў у ім ізноў была заснавана галоўная гарадская мячэць.

Падчас рэстаўрацыйных прац у святыні будуць зняты ахоўныя слаі і шчыты са сценных роспісаў, а замест іх будзе ўсталявана высокатэхналагічная электронная сістэма. Працэс рэстаўрацыі і пераабсталёўвання будынка пачнецца ўжо ў гэтым годзе, а праектны кошт прац складзе каля двух мільёнаў турэцкіх лір (500 тысяч долараў).

Ісмет Цалік, кіраўнічы дырэктар службы помнікаў старажытнасці ў Трабзоне, чакае, што пасля пераабсталявання храм стане папулярным турыстычным аб’ектам. Цалік таксама патлумачыў працэс закрыцця фрэсак. «Дастаткова толькі націснуць кнопку, і насценны роспіс зацягвае непразрысты экран... пасля чаго людзі могуць засяродзіцца на малітве, а іх позіркі больш не абстрагуюцца на выявы, — адзначае Цалік. — Пры гэтым на час рэстаўрацыйных прац мы не плануем закрываць мячэць».

Першы храм на месцы гэтай святыні быў пабудаваны візантыйцамі ў 360 годзе пад тытулам Святога Духа. Свой цяперашні выгляд будынак, вядомы як адзін з найбольш цудоўных храмавых збудаванняў свету, набыў у 537 годзе пры візантыйскім імператары святым Юстыніяне.

Святыня таксама дабудоўвалася з 1238 па 1263 год пры кіраванні імператара Мауніла І Комніна, уладальніка Трапезундскай імперыі ў часы аслаблення імперыі.

У 1461 годзе, пасля заваявання Трапезунда (сёння Трабзон) султанам Аттаманскай імперыі Мехмедам ІІ, храм быў пераўтвораны ў мячэць. Пры гэтым фрэскі ў паўднёвай частцы святыні былі цалкам затынкаваныя, бо ў ісламе не дазваляюцца ніякія рэлігійныя выявы.

У якасці мячэці храм дзейнічаў да 1931 года да яго закрыцця. У 1935 годзе ён ізноў адкрыўся як музей.

Пры сённяшнім Прэзідэнце Турцыі Рэджэпе Эрдаганэ, як вядома, усё больш узрастае ўплыў ісламісцкіх сіл, і таму храм пад націскам мусульманскіх нацыяналістаў ізноў быў пераўтвораны ў мячэць.

Паводле sib-catholic.ru
(VGr)

Абноўлена 05.06.2017 13:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця