Пошук

09.10.2020 14:13   Паводле: Sib-catholic.ru / Пераклад: Анастасія Грышан / Catholic.by
Фота: паблік катэдры ў Іркуцку

У Іркуцку (Расія) на тэрыторыі катэдры Беззаганнага Сэрца Маці Божай была ўсталявана фігура святога Яна Паўла ІІ.

Як паведамляе Sib-catholic.ru са спасылкай на старонку парафіі УКантакце, фігура была перададзена ў дар гораду і парафіі ад польскіх католікаў у 2017 годзе і да гэтага часу знаходзілася ўнутры святыні. Яе ўстанавілі 29 верасня.

Усталяванне было прымеркавана да 100-годдзя з дня нараджэння Яна Паўла ІІ.

Пад фігурай змешчаны надпіс «Святы Ян Павел ІІ, маліся за нас!».

У кастрычніку па ўсім свеце традыцыйна праходзяць дні памяці святога Папы, калі вернікі дзякуюць Богу за дар яго пантыфікату.

Абноўлена 09.10.2020 14:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа