Пошук

10.08.2020 14:12   Паводле: КАІ / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by
Фота: noticiasaominuto.com

У мінулыя дні свет абляцелі здымкі, на якіх славутая статуя Хрыста Адкупіцеля ў Рыа-дэ-Жанэйра асветлена ў колеры ліванскага сцяга.

Такім чынам у Бразіліі адрэагавалі на трагедыю, якая адбылася 4 жніўня ў порце Бейрута, дзе ў выніку моцных выбухаў загінулі не менш за 160 чалавек, а больш за 5 тыс. атрымалі раненні. Гэтыя лічбы не канчатковыя, паколькі з-за вялікіх разбурэнняў пакуль не ўсіх удалося знайсці. Каля 300 тыс. жыхароў горада засталіся без даху над галавой.

Помнік быў асветлены ў колеры ліванскага сцяга 6 жніўня, у свята Перамянення Пана. Як паведаміла Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, гэта была ініцыятыва Генеральнага консула Лівана ў Рыа-дэ-Жанэйра, мясцовага ліванскага зямляцтва, а таксама Каталіцкага Касцёла і іншых хрысціянскіх супольнасцяў у Бразіліі.

На думку генеральнага консула, гэта стала сімвалічным жэстам салідарнасці з ліванскім народам, які, нягледзячы на сваю трагічную гісторыю, заўсёды знаходзіў сілы адраджацца і не падаць пад цяжарам няшчасцяў і цярпення.

Прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару публічна заявіў, што яго краіна таксама скіруе канкрэтную дапамогу пацярпелым жыхарам Лівана.

Абноўлена 10.08.2020 14:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа