16 чэрвеня партугальскія біскупы ў Фаціме абралі новага Старшыню епіскапату. Ім стаў Жазэ Арнэлас Карвалью, біскуп Сетубальскі, які будзе ўзначальваць Канферэнцыю біскупаў Партугаліі да 2023 года.
Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ паведамляе, што 66-гадовы іерарх да гэтага часу ўваходзіў у склад Пастаяннай рады партугальскага епіскапату. Яго намеснікам быў абраны біскуп Каімбры Віржылію Антунэс, які да біскупскага пасвячэння ў 2011 годзе быў рэктарам духоўнай семінарыі Маці Божай Ружанцовай у Фаціме.
Біскуп Жазэ Арнэлас Карвалью змяніў на пасадзе кіраўніка партугальскага епіскапату Патрыярха Лісабонскага кардынала Мануэла Жазэ Макарыю ду Нашыменту Клеменці.
У новы склад пастаяннай рады епіскапату ўвайшлі папярэдні Старшыня Канферэнцыі біскупаў Партугаліі кардынал Мануэл Клеменці, біскуп Порту Мануэл Лінда, біскуп Браганса-Міранды Жазэ Кардэйру, біскуп Лейрыі-Фацімы кардынал Антонію Марту, а таксама арцыбісакуп Эвары Франсішку Каэлью.