Пошук

16.06.2020 17:05   Паводле: КАІ / Catholic.by
Фота: Newdailycompass.com

Урачыстасці беатыфікацыі італьянскага падлетка Карло Акуціса (1991–2006), якога называюць «апосталам інтэрнэту», пройдуць 10 кастрычніка ў Асізі. Гэта пацвердзіў прэфект Кангрэгацыі па справах кананізацыі кардынал Анджэло Бэччу.

Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, беатыфікацыя планавалася раней, але не адбылася з-за выбуху пандэміі каранавірусу. Новая дата была ўзгоднена з арцыбіскупам Асізскім.

Цырымонія адбудзецца ў базыліцы св. Францішка, а пахаваны будучы благаслаўлёны ў касцёле Маці Божай Вялікай у Асізі.

Карло Акуціса называюць «кібер-апосталам Эўхарыстыі». Яшчэ калі падчас Сусветных дзён моладзі ў Рыа-дэ-Жанэйра ў 2013 г. быў прадстаўлены яго жыццярыс, пачалі казаць, што ён мог бы стаць «апекуном інтэрнэту».

Беатыфікацыйны працэс Карло Акуціса быў распачаты ў 2013 годзе, праз сем гадоў пасля яго смерці. У лютым 2020 г. Папа Францішак прызнаў цуд праз яго заступніцтва, калі невытлумачальным для медыцыны чынам было аздароўлена бразільскае дзіця.

«Спадзяемся, што 10 кастрычніка людзі змогуць прыбыць на беатыфікацыю», — сказаў кардынал Анджэло Бэччу.

Адначасова ён паведаміў, што ўрачыстасць будзе транслявацца анлайн у інтэрнэце.

Арцыбіскуп Асізскі Дамэніко Сарэнціна з радасцю пагадзіўся з датай беатыфікацыі і падкрэсліў, што гэтая навіна – «срэбраная паласа на гарызонце» пасярод крызісу, для якога характэрныя самотнасць і дыстанцыя.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця