Пошук

03.06.2020 14:26   Паводле: Сatholicnewsagency.com / Catholic.by
Фота khazen.org

Забойства Джорджа Флойда 25 мая афіцэрам паліцыі Мінеапаліса ў ЗША выклікала пастаянныя пратэсты на працягу тыдня ў гарадах па ўсёй краіне, некаторыя з якіх перараслі ў насілле і ў пагромы.

Як паведамляе агенцтва CNA, у Мінеапалісе, дзе пачаліся пратэсты, 29 мая падчас іх базыліка святой Марыі была нязначна пашкоджана. Пад лаўкай было ўчынена падпальванне, але агонь не распаўсюдзіўся за межы лаўкі.

На святыні ў Каліфорніі, Мінесоце, Нью-Ёрку, Кентукі, Тэхасе і Каларада таксама быў учынены напад.

Многія з гэтых святыняў, якія былі пашкоджаны, з’яўляюцца базылікамі.

Базыліка Беззаганнага Зачацця ў Дэнверы зведала непапраўны ўрон. Брамы вакол яе былі пашкоджаны, і слёзатачывы газ, выпушчаны для разгону пратэстаў, пранік у будынак. Лічыцца, што дзверы базылікі былі непапраўна сапсаваны ў выніку вандалізму, і, як мяркуюць, іх неабходна будзе замяніць.

З боку аўтастаянкі былі вынесены тры мяхі з камянямі, але найбольш каштоўныя вітражы базылікі засталіся цэлымі і непашкоджанымі. Іншыя вокны ў святыні былі разбітыя.

На базыліцы св. Патрыка ў Нью-Ёрку былі намаляваны графіці, у тым ліку «Няма справядлівасці — няма міру», BLM (Black Lives Matter), NYPDK. Імя Джорджа Флойда было напісана на ўсходах базылікі.

У нядзелю кардынал Цімаці Долан, арцыбіскуп Нью-Ёркскі і старшыня Камісіі рэлігійных лідараў (CORL), выступіў з сумеснай заявай, асудзіўшы забойства Флойда, а таксама насілле і рабаванні.

«Мы паважаем тых, хто хоча ўшанаваць памяць Джорджа Флойда мірным пратэстам супраць жаху, зла і граху, якімі з’яўляецца расізм, — было адзначана ў заяве. — Мы таксама падтрымліваем членаў сям’і Флойда, якія, у прыватнасці, сказалі: “Мы не можам ставіць пад небяспеку адзін аднаго, бо мы адрэагавалі на заклік выражаць сваё меркаванне і абурэнне ў адзіным парыве”. Рабаванні і насілле не даюць магчымасці пачуць наш калектыўны голас».

Абноўлена 03.06.2020 17:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця