Пошук

26.05.2020 16:30   Паводле: Reuters / Catholic.by
Стоп-кадр відэа Reuters

Незвычайная Эўхарыстычная працэсія адбылася ў нядзелю 24 мая ў Нью-Ёрку: святар прайшоў па вуліцах горада з Найсвяцейшым Сакрамэнтам, благаслаўляючы на адлегласці вернікаў і іх дамы.

Відэа з працэсіі з’явілася на сайце інфармацыйнага агенцтва Reuters. Эўхарыстычная працэсія нагадвала тыя, што адбываюцца на ўрачыстасць Божага Цела.

Яе правёў пробашч нью-ёркскай парафіі Маці Божай Каралевы надзеі кс. Пітэр Пэрпара.

Святар прызнаўся, што «адчуваў патрэбу ў тым, каб суцешыць вернікаў, якія ўжо некалькі месяцаў не могуць памаліцца ў касцёле, і таму вырашыў „прынесці“ ім касцёл дадому».

У кароткім відэа можна ўбачыць, як пробашч разам з некалькімі іншымі святарамі і прыслугоўваючымі ідзе ад дома да дома і пры гэтым благаслаўляе сабраныя перад дамамі сем’і.


Падобная працэсія ўжо не ўпершыню адбываецца ў Нью-Ёрку падчас пандэміі каранавірусу, калі ўсе касцёлы ў горадзе ў межах каранціну закрытыя для вернікаў. Крыху раней адзін са святароў разам з законнымі сёстрамі таксама прайшоў па вуліцах горада з Найсвяцейшым Сакрамэнтам, благаслаўляючы ім каталіцкія сем’і.

Паколькі па рашэнні ККББ сёлета ў Беларусі былі адменены традыцыйныя працэсіі Божага Цела па вуліцах нашых гарадоў і іншых населеных пунктаў, амерыканскі вопыт паказвае, як можна правесці Эўхарыстычную працэсію падчас пандэміі без пагрозы заражэння.

Абноўлена 26.05.2020 16:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.