Пошук

11.05.2020 16:11   Паводле: КАІ / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by
Фота: abruzzo24ore.tv

11 мая Старшыня Канферэнцыі епіскапату Польшчы арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі запрасіў карыстальнікаў сацыяльных сетак ва ўсім свеце далучыцца да ініцытывы #ThankYouJohnPaul2.

Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, такім хэштэгам прапануецца пазначаць у сацыяльных сетках публікацыі, здымкі і відэа з падзякай святому Яну Паўлу ІІ. Акцыя прысвечана 100-й гадавіне з дня нараджэння Вялікага Папы, якая прыпадае ў наступны панядзелак, 18 мая.

«Такім чынам мы можам выразіць нашу падзяку Папу Яну Паўлу ІІ за тое, што ён унёс і працягвае ўносіць у наша асабістае, сямейнае і грамадскае жыццё.

За ўсе сустрэчы з ім, у якіх мы маглі ўдзельнічаць, за яго словы, якія найбольш памятаем, за натхненні, якія ён у нас абудзіў і абуджае. Можам публікаваць і звязаныя з ім успаміны. Такім чынам мы распавядзем пра святога Яна Паўла ІІ таксама маладому пакаленню, якое не мела магчымасці бліжэй пазнаць гэтага Папу, і пры гэтым так актыўна карыстаецца менавіта сацыяльнымі сеткамі», — падкрэсліў арцыбіскуп Гандэцкі.

Ініцыятыва #ThankYouJohnPaul2 — «Дзякуй табе, Яне Паўле ІІ» — носіць сусветны характар і праводзіцца пры падтрымцы Канферэнцыі епіскапату Польшчы.

Задума заключаецца ў тым, што карыстальнікі сацыяльных сетак сваімі публікацыямі, відэа і здымкамі створаць віртуальны «юбілейны торт» на 100-годдзе з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ. Вялікі Папа ўжо ў 2002 годзе заклікаў увесь Касцёл «адважна пераступіць гэты новы парог» і выплыць «на глыбіню кіберпрасторы» для евангелізацыі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.