Факт захворвання біскупа Саратаўскай дыяцэзіі (Расія) Клеменса Пікеля на каранавірус не пацвердзіўся.
Пра гэта іерарх паведаміў карэспандэнту Взгляд-инфо.
Па словах біскупа, яму паведамілі канчатковыя вынікі паўторнага аналізу, якія паказалі адмоўны вынік і адсутнасць у яго захворвання.
Біскуп Пікель нядаўна вярнуўся з паездкі на радзіму, у Германію, і, як і патрэбна ў такіх выпадках, дабравольна самаізаляваўся і ні з кім не кантактаваў. Узятыя аналізы пры першым тэставанні паказалі наяўнасць у яго каранавірусу.