Пошук

04.02.2020 13:58   Паводле: Vatican News
Фота: sib-catholic.ru

Супольнасць польскага моладзевага руху «Ледніца» і Галоўнае пастырскае ўпраўленне дыяцэзіяльнай курыі Ломжы запрашаюць усіх жадаючых далучыцца да малітвы за Папу Францішка.

Як паведамляе руская рэдакцыя парталу Vatican News, штогадовая малітоўная акцыя пад назвай «Адзін за ўсіх, усе за аднаго» праходзіць трэці год запар. Сёлета яна адбудзецца 8 сакавіка, у нядзелю, якая папярэднічае гадавіне абрання Папы Францішка на Святы Пасад (13 сакавіка).

На прэзентацыі мерапрыемства ў Варшаве выступіў Генеральны сакратар епіскапату Польшчы біскуп Артур Мізінскі.

Іерарх з радасцю адзначыў, што гэтая акцыя стане «адказам на просьбу Святога Айца суправаджаць яго ў гэтыя цяжкія часы» і маліцца за яго.

Па словах заснавальніка кампаніі «Адзін за ўсіх, усе за аднаго» Рафала Ажэхоўскага, студэнта Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Ломжы, асноўнай мэтай ініцыятывы з’яўляецца супольная малітва за Папу, паглыбленне яго настаўніцтва, а таксама евангелізацыя і пакланенне Богу. «Нас аб’ядноўваюць Езус Хрыстус, Евангелле і Папа, — падкрэсліў семінарыст. — Калі мы называем Папу Святым Айцом, то давайце ставіцца да яго як да бацькі: 8 сакавіка возьмем у рукі ружанец і памолімся за яго».

Малітоўная акцыя пройдзе пад эгідай старшыні епіскапату Польшчы арцыбіскупа Станіслава Гандэцкага. Яна пачалася па ініцыятыве маладых католікаў тры гады таму і датычылася тады толькі Польшчы; у хуткім часе акцыя распаўсюдзілася таксама на іншыя краіны, паказваючы моцную сувязь маладых пакаленняў з Папам.

Абноўлена 04.02.2020 14:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа